Жыхары Пінска везлі з Польшчы паўмільярдную партыю золата (фота)
Увечары 1 кастрычніка брэсцкія памежнікі і мытнікі на двух памежных пераходах выявілі кантрабанду.
Спачатку праз "Дамачава" спрабаваў правезці золата 45-гадовы жахар Пінска. У мытнай дэкларацыі ён не пазначыў, што мае ва ўласных кішэнях 1 кг 140 грам залатых вырабаў. Калі ж яго накіравалі на дагляд, мужчына сам прызнаўся. Паводле яго слоў, ён мае бізнес у Польшчы ды хацеў правезці ў Беларусь 2 залатыя ланцугі, 1звяно і 17 вялікіх кулонаў.
Па такой жа схеме везла золата праз пункт пропуску "Брэст" жыхарка Піншчыны. Праўда, у яе золата было толькі 54 грама.
Як адзначае прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, агульная сума забраных у пінчукоў залатых вырабаў складае каля паўмільярда рублёў.
Фота — gpk.gov.by