Пакаранне Лукашэнкам: ці знікне для Беларусі пагроза страты суверэнітэту — эфір
Павел Усаў
13 студзеня 1991 года ў сталіцы Латвіі Рызе пачаўся "час барыкад" — супрацьстаянне народа Латвіі савецкім войскам, якія імкнуліся не дапусціць выхаду гэтай краіны са складу СССР. Гэта было працягам падзей, якія крыху раней пачаліся ў Літве, дзе савецкія войскі прымянілі сілу супраць пратэстоўцаў. І ў Літве, і ў Латвіі вынікам супрацьстаяння мірных бяззбройных людзей і войска сталі забойствы. Былі барыкады і ў сталіцы Эстоніі. Урэшце Савецкі Саюз разваліўся, Беларусь, як і краіны Балтыі, атрымала незалежнасць, але пайшла адрозным ад сваіх суседак шляхам. Які прывёў да аўтарытарнага кіравання Лукашэнкі і татальнай залежнасці ад Расіі, прывязкі да “рускага свету” і саўдзелу ў развязанай Расіяй вайне супраць Украіны…
Што пайшло не так у выпадку беларускага грамадства і чаму выбар быў зроблены на карысць вяртання ў СССР? Ці чакаць зменаў палітыкі рэжыму Лукашэнкі пасля 26 студзеня і што стаіць за яго словамі пра перадачу ўлады маладому пакаленню? Ці пойдзе адміністрацыя Трампа на супрацу з Лукашэнкам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.