Перакладчыца Марына Казлоўская была вымушаная звольніцца з Ліцэя БДУ
Марына Казлоўская (у цэнтры) / фота з Фэйсбук-старонкі Юліі Цімафеевай
Перакладчыца Марына Казлоўская вымушаная была звольніцца з Ліцэя БДУ і выехаць з Беларусі, паведамляе Беларускі ПЭН.
Казлоўская займаецца перакладамі з польскай (Збігнеў Герберт, Тадэвуш Ружэвіч, Станіслаў Бараньчак, Віслава Шымборская, Тадэвуш Далэнга-Мастовіч) і англійскай (Уільям Шэкспір) моваў. Для тэатра Янкі Купалы яна пераклала п'есы "Чайка" (2015), "Каханне як мілітарызм" (2016) і "Ураджай" (2019).
Ліцэй БДУ, які раней лічыўся найлепшай сярэдняй установай адукацыі ў Беларусі, усё больш губляе рэпутацыю. Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна вучням Ліцэя БДУ прапанавалі намаляваць комікс пра Фелікса Дзяржынскага. Конкурс праводзіць адміністрацыя ліцэя разам з КДБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.