У бабруйскім тэатры не засталося ніводнага спектакля паводле беларускіх твораў

Сцэна са спектакля "Божыя дзьмухаўцы" паводле дзіўнагорскага драматурга Андрэя Іванова

Сцэна са спектакля "Божыя дзьмухаўцы" паводле дзіўнагорскага драматурга Андрэя Іванова / teatr-bobr.by

У Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які размешчаны ў Бабруйску, не засталося ніводнага спектакля па беларускіх творах. Гэта высветліла "Наша Ніва" пасля вывучэння абноўленай афішы тэатра. 

У прыватнасці, юным гледачам трупа прапануюць музычную казку "Сцяпан-салдат на выдумкі багаты", створаную па рускім фальклоры, "Дом для парсючкоў" па ангельскай народнай казцы, казку "Старая зайчыха" (гісторыю напісаў драматург з Екацярынбурга Мікалай Каляда), "Бураціна" Аляксея Талстога і казку "Лясны гадзіннік " па аднайменнай п'есе ўкраінскага драматурга Георгія Стэфанава. 

Дарослым прапануюць паглядзець пастаноўку "Нюрнберг. Лава падсудных" разважанні расійскага драматурга Аляксандра Ігнашова аб Нюрнбергскім працэсе і тым, хто будзе кіраваць пасляваенным светам. Выданне нагадвае, што ў 2011 годзе самарскі журналіст і выкладчык Ігнашоў быў адзіным падазраваным у справе аб забойстве сваёй аспіранткі. Паводле экспертызы, аспірантка была ад яго цяжарная. Дастатковых доказаў віны Ігнашова не знайшлі, забойства застаецца нераскрытым дагэтуль

Ёсць яшчэ спектакль па творы драматурга Андрэя Іванова з Дзіўнагорска. Яе мастацкія якасці адзін з расійскіх крытыкаў апісаў словамі "моташна і агідна". Ёсць у афішы і спектакль "Томі" па творы зноў жа расійскага драматурга Анастасіі Букреевой. 

Выданне мяркуе, што такі рэпертуар склаўся ў выніку кадравых змен, якія адбыліся ў тэатры. З 2007 года тэатрам нязменна кіруе Вераніка Вінель, якая раней працавала тут галоўным бухгалтарам. Галоўны рэжысёр тэатра Дзмітрый Нуянзін. Ён родам з горада Ачынск ў Краснаярскім краі. Скончыў Харкаўскі Інстытут мастацтваў і да 2014 года працаваў галоўным рэжысёрам у Брэсцкім тэатры лялек. Потым вярнуўся на радзіму ў Ачынскі драматычны тэатр і прапрацаваў там 25 гадоў. Галоўным рэжысёрам у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Нуянзін стаў у 2023 годзе. Менавіта паходжанне Нуянзіна тлумачыць з'яўленне ў рэпертуары твораў малазнаёмых расійскіх аўтараў, мяркуе "Наша Ніва". Дзіўногорск (радзіма драматурга Андрэя Іванова), як і Ачынск — гэта невялікія гарады на поўдні Краснаярскага краю.

В бобруйском театре не осталось ни одного спектакля по белорусским произведениям
Дзмітрый Нуянзін / Беларусь-4
В бобруйском театре не осталось ни одного спектакля по белорусским произведениям
Афіша тэатра на чэрвень / teatr-bobr.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі